Апазіцыя мае здабыць большасць галасоў у нацыянальнай асамблеі Венесуэлы па выніках выбараў, якія пройдуць на выходных, піша The Guardian.

Супернікі кіруючай партыі, паводле апытанняў, прэтэндуюць на перамогу ў большасці акругаў з перавагай у 25—30%, нягледзячы на выкарыстанне ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу, нядопуск апазіцыі да дзяржаўных СМІ і гвалт.

Папярэднія выбары адбыліся ў 2010 годзе яшчэ пры жыцці Уга Чавэса. Кіруючую Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы ўзначальвае прэзідэнт Нікалас Мадура.

Падзенне папулярнасці кіруючай партыі звязана з цяжкім эканамічным крызісам, які перажывае краіна. У верасні прэзідэнт Нікалас Мадура праводзіў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, лідэры дзвюх краін абмяркоўвалі магчымыя меры для стабілізацыі сусветных коштаў на нафту.

Улады краіны ствараюць шматлікія перашкоды для апазіцыі, у прыватнасці, аднаму з палітычных лідараў краіны Марыі Карыне Мачадо забаранілі займаць дзяржаўныя пасады. Папулярны палітык Леапольда Лопес адпраўлены ў турму на 13 гадоў. Мэр Каракаса Антоніа Ледэсма знаходзіцца пад хатнім арыштам па абвінавачванні ў змове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?