Калюмбійскія ўлады паведамілі, што знайшл патанулыя абломкі старадаўняга іспанскага карабля, на якім меркавана знаходзяцца скарбы, кошт якіх па цяперашніх часах можа дасягаць мільярдаў даляраў.

На сваёй старонцы ў «Твітары» прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас паведаміў, што карабель называўся «Сан-Хасэ», і паабяцаў расказаць усе падрабязнасці на прэс-канферэнцыі ў суботу.

Вядома, што іспанскі галеон «Сан-Хасэ» быў затоплены англічанамі ў 1708 годзе. Лічыцца, што на яго борце знаходзілася партыя смарагдаў, а таксама вялікая колькасць залатых і срэбных манет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?