Дзярждума РФ у пятніцу прыняла ў другім і ў трэцім, канчатковым, чытанні закон, які зніжае амаль у 100 разоў (з 450 тысяч да 5 тысяч расійскіх рублёў) штрафы за адсутнасць у дальнабойшчыкаў трэкераў — новых сістэм, якія адсочваюць шлях і вызначаюць памер аплаты, паведамляе »Інтэрфакс».

ТАСС

ТАСС

«Прынятыя папраўкі таксама ўводзяць паняцце аднакратнасці штрафу: не больш за адзін штраф у суткі пры любой колькасці фіксацый парушэння. Акрамя таго, папраўкі дазваляюць постаплату замест перадаплаты», — сказаў журналістам, каментуючы ініцыятыву, першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Вячаслаў Лысакоў.

Згодна з законам, рух аўтамабіля, які мае дазволеную максімальную масу звыш 12 тон, па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання федэральнага значэння без унясення платы ў кошт пакрыцця шкоды, які прычыняецца такім дарогам, караецца штрафам 5 тысяч рублёў (першапачаткова меркаваўся штраф у 450 тысяч рублёў на юрыдычных асоб).

Гэта датычыцца кіроўцаў аўтамабіляў, якія належаць замежным перавозчыкам, і уласнікаў аўтамабіляў, якія не належаць замежным перавозчыкам.

Паўторнае ўчыненне такога адміністрацыйнага правапарушэння цягне накладанне адміністрацыйнага штрафу ў памеры 10 тысяч рублёў. Закон устанаўлівае, што памер платы ў кошт пакрыцця шкоды аўтадарогам і парадак яе спагнання вызначаюцца урадам РФ.

Лысакоў адзначыў, што «у цяперашні час кошт 1 км зніжаны урадам Расіі да 1,53 да сакавіка 2016 года, і ў камітэце спадзяюцца на пралангацыю» гэтай меры.

Нагадаем, раней у пятніцу кіроўцы вялікагрузных аўто пачалі акцыю пратэсту на Маскоўскай кальцавой аўтадарозе, у выніку чаго, па словах відавочцаў, стварылася гіганцкая пробка. Як паведамлялася, кіроўцы пратэстуюць супраць збору за праезд па федэральных трасах.

Паводле апошніх дадзеных, рух на ўчастку вонкавага боку МКАД у раёне Ленінградскай шашы, дзе дальнабойшчыкі спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту, разблакаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0