У бліжэйшыя суткі, 6 снежня, па поўначы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-18 м/с, у сувязі з чым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні парывісты, па поўначы моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да 7 градусаў. Днём будзе 5-10 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?