Анкара можа знайсці іншых пастаўшчыкоў энергіі замест Расіі, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Аднак, як адзначыў Эрдаган, Расія, якая з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком газу, нафты і вугалю для Турцыі, пакуль не падавала ніякіх знакаў, якія сведчаць аб тым, што супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі можа пацярпець з-за пагаршэння адносін.
Адносіны Расіі і Турцыі рэзка абвастрыліся пасля інцыдэнту з расійскім бамбавіком Су-24, збітым турэцкімі ВПС. Анкара сцвярджае, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны, Масква гэта адмаўляе.
27 лістапада было абвешчана, што Расія з 2016 года прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй. Акрамя адмены візавага рэжыму, санкцыі Расіі супраць Турцыі ўключаюць у сябе эмбарга на многія тавары, абмежаванні на працу турэцкіх фірмаў, забарону на продаж тураў, забарону на чартарныя рэйсы, узмацненне кантролю за турэцкімі дальнабойшчыкамі і судамі ў Чорным моры.
Пакуль пагаршэнне адносін не закранула продаж расійскага газу Анкары і праект будаўніцтва АЭС «Акую».