Эколаг Кэрал Джонстан з Універсітэта штата Паўднёвая Дакота выявіла бабровыя плаціны, якія захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе цягам апошніх 150 гадоў.

Навуковец прааналізавала дынаміку рассялення канадскага бабра (Castor canadensis) у вадаёмах Верхняга паўвострава Мічыгана. Эколаг параўнала карту бабровых плацін, апублікаваных у 1868 прадпрымальнікам Люісам Генры Морганам, з мінулымі і сучаснымі звесткамі, якія ўключаюць у сябе аэрафотаздымку.

Джонстан прыйшла да высновы, што з 64 адлюстраваных у 1868 бабровых плацін дагэтуль добра захавалася блізу 72 адсоткаў (46 плацін). Некаторыя з пабудоў Castor canadensis зведалі змены ў выніку дзейнасці чалавека, але агулам яны, на думку навукоўца, дэманструюць высокую выжывальнасць.

На думку Морган, бабровыя плаціны могуць захоўвацца цягам ста і тысяч гадоў (тады як самі Castor canadensis жывуць блізу дзесяці гадоў). Праца Джонстан пацвярджае такі пункт гледжання даследчыка канадскіх баброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?