Гурт Navi прадставіў песню «Гэта зямля» — адзіны беларускамоўны трэк, які трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

Navi быў названы ў ліку 10 фіналістаў, якія прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне». «Нам проста цікава было паўдзельнічаць і мы па-шчырасьці не разьлічвалі на выхад у фінал. Мы не разьлічваем, мы проста пяем», — сказаў вакаліст дуэтуАрцём Лук’яненка. У фінал таксама трапілі Аляксандар Іваноў, Аляксей Грос, Наста Малашкевіч, Кірыл Ермакоў, Валерыя Садоўская, Саша Захарык, гурты «Радиоволна», The Em іNapoli. Пераможцу маюць вызначыць гледачы праз тэлефоннае ды CМС-галасаваньне падчас трансьляцыі фінальнага канцэрту, які адбудзецца не пазьней за 25 студзеня 2016 году. Сам міжнародны конкурс адбудзецца ў траўні 2016 году ў Швэцыі.

Navi.

Navi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?