Atlanta Journal-Constitution

Atlanta Journal-Constitution

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр паведаміў, што вылечыўся ад раку мозгу, перадаюць амерыканскія СМІ.

91-гадовы Картэр абвясціў пра гэта парафіянам у баптысцкай царкве горада Плэйнс, штат Джорджыя, распавяла газета Atlanta Journal-Constitution (AJC).

Член царквы Maranatha Джыл Стакі распавяла выданню, што Картэр паведаміў пра гэта, выступаючы перад групай з 350 чалавек. «Ён сказаў, што атрымаў рэнтгенаўскі здымак, на якім бачна, што раку больш няма. Усе яму пачалі апладзіраваць», — сказала яна.

У жніўні Картэр паведаміў, што пакутуе на цяжкае анкалагічнае захворванне. Падчас хірургічнай аперацыі медыкі выявілі ў яго рак печані і метастазы, якія разрасліся па ўсіх жыццёва важных органах. У мозгу лекары выявілі чатыры ачагі меланомы.

У лістападзе былы прэзідэнт распавёў, што аперацыя па выдаленні ракавай пухліны прайшла паспяхова.

Картэр быў абраны прэзідэнтам у ЗША ў 1976 годзе.

З 1981 года, калі скончыўся яго прэзідэнцкі тэрмін, дэмакрат Картэр заняўся праваабарончай і дабрачыннай дзейнасцю пад эгідай уласнай арганізацыі Carter Center, якую ён заснаваў неўзабаве пасля сыходу з Белага дома.

У 1994 годзе Картэр прымаў актыўны ўдзел у якасці пасярэдніка ў перамовах з Паўночнай Карэяй наконт пытання яе ядзернага раззбраення. У апошні час ён наведваў сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?