У Санкт-Пецярбургу на суднабудаўнічым заводзе «Паўночная верф» адбыўся выбух, адзін чалавек загінуў, шасцёра пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Выбух адбыўся ў маторным адсеку ваеннага карабля, які знаходзіцца на рамонце на пецярбургскім прадпрыемстве «Паўночная верф». Карабель належыць ВМС Алжыра. Прычынай выбуху, паводле папярэдніх дадзеных, стала скапленне гаручых пароў.

У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў, шасцёра былі шпіталізаваныя. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Упраўленне Следчага камітэта Расіі па Пецярбургу распачало крымінальную справу па артыкуле «парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні будаўнічых і іншых работ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?