Грамадства22

Праваабаронцы: у Беларусі зноў з'явіўся палітвязень — Міхаіл Жамчужны

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычным зняволеным Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка цяпер закрытай установы «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Адпаведная заява апублікаваная 7 снежня на праваабарончым сайце spring96.org.

Пад тэкстам дакумента падпісаліся старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Алена Танкачова, кіраўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей, кіраўнік Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Таццяна Равяка і экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. 

«Асуджэнне Міхаіла Жамчужнага з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным. Лічым, што пазбаўленне Жамчужнага свабоды было ажыццёўлена з парушэннем права на справядлівы судовы разгляд, гарантаваны Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Пазбаўленне волі было заснаванае на пастаўленых у віну дзеяннях, справакаваных прадстаўнікамі ўлады, а значыць незаконных, а працягласць ці ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыянальныя правапарушэнню, у якім асоба была прызнаная вінаватай», — гаворыцца ў заяве. 

Праваабаронцы лічаць неабходным запатрабаваць неадкладнага перагляду судовага рашэння ў дачыненні да Жамчужнага «пры захаванні права на справядлівы судовы разгляд». 

У лістападзе гэтага года беларускія грамадскія актывісты пачалі збіраць подпісы пад зваротам у міжнародныя праваабарончыя арганізацыі з заклікам прызнаць палітзняволенымі дырэктара і заснавальніка «Платформ інавейшн» — Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага адпаведна. 

Андрэй Бандарэнка 12 жніўня 2014 года быў прызнаны судом Кастрычніцкага раёна Мінска вінаватым па трох частках артыкула 339 КК (хуліганства, злоснае хуліганства, асабліва злоснае хуліганства) і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. 

Міхаіл Жамчужны быў затрыманы неўзабаве пасля вынясення прыгавору Бандарэнку. 10 ліпеня 2015 года Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым на падставе артыкулаў 376 (ч. 1, ч. 2), 375 (ч. 1) і 431 (ч. 1, ч. 2) КК (наўмыснае выдаванне звестак, што складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; даванне хабару) і прыгаварыў да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 

23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела касацыйную скаргу на прыгавор і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне — шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →