У Маскве з мэтай знізіць траўманебяспечнасць пачалі асвячаць лёд на катках. На сённяшні дзень у сталіцы РФ створана ўжо тры «праваслаўныя» каткі, на чарзе — каткі ў іншых гарадах Расіі, паведамляе РІАН.

the-village.ru

the-village.ru

«Праваслаўныя» каткі — вынік супрацоўніцтва сінадальнага аддзела па справах моладзі і сеткі каткоў «Руская зіма».

Як паведамілі аўтары ідэі стварэння «праваслаўных» каткоў, асвечаны лёд дазволіць знізіць траўманебяспечнасць.

«Асвячэнне лёду робіцца для таго, каб знізіць траўманебяспечнасць. На нашых зімовых святочных мерапрыемствах заўсёды прысутнічае бацюшка, ён асвячае лёд, праводзіць малебен, камунікуе з моладдзю ў нефармальнай абстаноўцы», — растлумачыў супрацоўнік сінадальнага аддзела Маскоўскага патрыярхату па справах моладзі.

Ён запэўніў, што падчас апошніх святочных мерапрыемстваў на адным з такіх стадыёнаў ні адзін наведвальнік катка не атрымаў траўмаў: «На ўсіх масавых мерапрыемствах на лёдзе ў нас заўсёды дзяжурыць хуткая, дык вось учора за ўвесь час народных гулянняў не было зафіксавана ні адной траўмы. Хочацца верыць, што гэта таму, што лёд быў асвячоны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0