Акцёр Бенедыкт Камбербэтч напісаў адкрыты ліст Санта-Клаўсу. Як піша The Guardian, у лісце знакаміты брытанец нагадвае барадатаму дзядулю аб тым, што так і не атрымаў у падарунак светлавы меч, які прасіў у дзяцінстве.

tumblr.com

tumblr.com

У сваім лісце зорка серыяла «Шэрлак» адзначае, што хацеў бы папрасіць Санта-Клаўса заняцца выпраўленнем сур'ёзных сусветных праблем, такіх як войны, міграцыйны крызіс або забруджванне навакольнага асяроддзя, але зімовы чараўнік павінен працаваць для дзяцей, а не вырашаць глабальныя задачы.

Акцёр адзначыў, што дзецям сапраўды патрэбная магія ў гэтым свеце. Ён заклікаў Санту падарыць малым пабольш часу, каб заставацца дзецьмі. Таксама ў сваім звароце Камбербэтч папрасіў Санту засцерагчы дзяцей ад сучаснага свету, які з'ехаў з глузду. На думку акцёра, малыя павінны «смяяцца, а не захлынацца ад слёз», гэта асабліва тычыцца тых дзяцей, якія нарадзіліся ў раёнах, дзе ідуць ваенныя дзеянні.

Бенедыкт Камбербэтч не прамінуў скарыстацца выпадкам і напісаў, што сам прыкладае шмат намаганняў, каб паводзіць сябе годна. Акрамя таго, ён пажартаваў, што абяцае прыгатаваць для Санты порцыю каляднага пірага і партвейну.

У канцы ліста Бенедыкт Камбербэтч напісаў: «Ці мог бы я зараз атрымаць светлавы меч, калі ласка?»

Камбербетч апублікаваў сваё пасланне ў Нацыянальны дзень напісання лістоў, які адзначаецца 7 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0