Апеляцыйны суд у Азербайджане змяніў меру стрымання ў дачыненні да азербайджанскай праваабаронцы Лэйлы Юнус і вызваліў яе з-пад варты.

У дачыненні да яе абраная мера стрымання — хатні арышт.

У жніўні бакінскі суд прыгаварыў 59-гадовую Лэйлу Юнус, якая працавала дырэктарам Інстытута міру і дэмакратыі, і яе мужа, гісторыка Арыфа Юнуса, да 8,5 і 7 гадоў адпаведна па абвінавачваннях у махлярстве.

Супраць мужа і жонкі было таксама высунутае абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе, але працэс па гэтай справе яшчэ не пачынаўся.

Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова паказвалі на палітычную падаплёку гэтага працэсу, патрабуючы вызваліць мужа і жонку, якія знаходзяцца ў цяжкім стане.

У лістападзе з турмы быў вызвалены муж Лэйлы Арыф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?