Часопіс Time прызнаў чалавекам года канцлера Германіі Ангелу Меркель.

Time

Пераможцу абвясціла ў эфіры ранішняга шоў «Сёння» канала NBC рэдактар Time Нэнсі Гібс.

На яе думку, сёлета Меркель прадэманстравала, як яна спраўляецца з самымі сур'ёзнымі выклікамі, сярод якіх аказаліся пазыковы крызіс у Еўропе, прыток мігрантаў у ЕС, а таксама тэракт у Парыжы, які пагражае бяспецы ўсёй Еўропы.

Гібс адзначыла «цвёрдае маральнае лідарства» Меркель у свеце, дзе яго не хапае, а таксама яе супраціў тыраніі.

Меркель, на думку выдання, умешвалася кожны раз, калі Еўропе пагражаў сур'ёзны крызіс.

Намінацыю «Чалавек года» часопіс Time прысуджае з 1927 года. Часопіс выбірае чалавека, які аказаў найбольшы ўплыў на падзею адыходзячага года.

У гэтым годзе ў шорт-лісце кандыдатаў акрамя Меркель былі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі, мільярдэр Дональд Трамп, які ўдзельнічае ў прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША, а таксама прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, транссэксуал Кейтлін Джэнер, заснавальнік кампаніі Uber Трэвіс Каланік і актывісты руху за правы цемнаскурых амерыканцаў Black Lives Matter.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?