Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу абвінаваціў Расію ў «этнічных чыстках» на поўначы Сірыі.
Расія, на думку Давутоглу, спрабуе прымусіць туркменаў і сунітаў, у якіх напружаныя адносіны з рэжымам Башара Асада, пакінуць паўночную Латакію. Расіі гэта трэба, каб стварыць бяспечную зону і абараніць расійскія і сірыйскія ваенныя базы ў рэгіёне, лічыць ён.
На думку Давутоглу, расійскія авіяўдары па Сірыі толькі умацоўвае пазіцыі джыхадзістаў з экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», бо накіраваныя супраць ўмеранай апазіцыі.
Пры гэтым Давутоглу заявіў, што гатовы працаваць з Расіяй, каб інцыдэнт са збітым расейскім самалётам ля турэцка-сірыйскай мяжы не паўтараўся. Чыноўнік мяркуе, што без неабходнай каардынацыі паміж бакамі заўсёды будзе рызыка падобных інцыдэнтаў і ненаўмыснай канфрантацыі.
Давутоглу таксама заклікаў стварыць новыя зоны бяспекі ў Сірыі, каб прадухіліць прыток бежанцаў у Еўропу.