Запрашаем дзетак (3—6 гадоў) і іх бацькоў на сустрэчу Бацькоўскага клуба 12 снежня аб 11-й па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 (другі паверх, фотастудыя FORWARD).

Разам мы адправімся ў краіну Часу, пазнаёмімся з яе жыхарамі: князямі Сезонамі, адважнымі рыцарамі Месяцамі і іх памочнікамі Тыднямі.

Бацькоў чакае сустрэча з псіхолагам, арт-тэрапеўтам Іванам Камішчанкам, арт-майстэрня сямейнай творчасці «Зялёны маяк».

Запісацца на сустрэчу можна тут ці па тэлефоне 8 (029) 6068986, Кацярына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0