Грамадзянін Грузіі, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса па надзіманні грэлкі носам, затрыманы ў Маскве па падазрэнні ў кватэрным крадзяжы, паведаміў кіраўнік ГУ МУС па Маскве Андрэй Галіакбераў.

guinnessworldrecords.com

guinnessworldrecords.com

Паводле яго слоў, у сераду ўвечары ў паліцыю звярнуўся масквіч, які паведаміў, што з яго кватэры знік дарагі гадзіннік і грашовыя сродкі на суму звыш за мільён расійскіх рублёў. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства паліцыянты затрымалі траіх грамадзян блізкага замежжа.

Адзін з іх прад'явіў фальшывы пашпарт, аднак «у ходзе следства асоба грамадзяніна была высветленая, ён аказаўся майстрам спорту па дзюдо, рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінэса па надзіманні грэлкі носам», распавёў Галіакбераў.

Паводле яго слоў, кватэрны крадзеж быў учынены ў дзённы час шляхам падбору ключоў, калі заяўнік знаходзіўся на працы. Супраць затрыманых распачата крымінальная справа па фактах крадзяжу і выкарыстання загадзя падробленых дакументаў.

МУС не называе імя затрыманага, аднак, паводле дадзеных сайта Кнігі рэкордаў Гінэса, рэкорд па надзіманні грэлак носам на працягу адной хвіліны належыць грамадзяніну Грузіі Джамалю Ткешлашвілі. За зададзены перыяд часу спартсмен надзьмуў тры грэлкі да такой ступені, што яны разарваліся. Рэкорд быў пастаўлены ў горадзе Магдэбург у Германіі 2 чэрвеня 2012 года. Таксама паведамляецца, што сцэнічнае імя рэкардсмена — Джамаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?