Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага непрацоўнага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў махлярстве. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, мужчына раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за махлярства. Пасля адбыцця пакарання зноў пайшоў на злачынствы, ажыццяўляючы рознабаковую псеўдапрадпрымальніцкую дзейнасць. На працягу некалькіх гадоў абвінавачаны завалодаў грашовымі сродкамі і маёмасцю 40 грамадзян прыкладна на 260 млн рублёў. 

Абвінавачаны, ставячы карыслівыя мэты, называўся індывідуальным прадпрымальнікам, які спецыялізуюцца на рэканструкцыі мяккай мэблі, вырабе і ўстаноўцы агароджы, яе складальных элементаў, варот. Для пошуку замоўцаў ён расклейваў аб'явы пра сваю дзейнасць у населеных пунктах Мінскай вобласці. Не маючы намераў выконваць абавязацельствы, абвінавачаны браў замовы ў грамадзян, браў папярэднюю аплату, мэблю для рэканструкцыі, абяцаючы выканаць работу на працягу месяца. Пасля ўнікаў ад зносін з замоўцамі. 

Пацярпелыя галоўным чынам людзі пенсійнага ўзросту, якія паверылі і аддалі фігуранту грошы ў якасці папярэдняй аплаты, а таксама прадметы мэблі, не маючы гарантый на аказанне паслуг. 

Па крымінальнай справе завершаны збор доказнай базы: праведзеныя вобыскі, вочныя стаўкі з пацярпелымі, дапытаныя сведкі, выяўленая і канфіскаваная частка маёмасці грамадзян, атрыманыя заключэнні экспертыз. 

Паводле вынікаў расследавання дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя на падставе ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). У дачыненні да яго прымененая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?