Грузінскія ўлады заявілі, што расійскія лятальныя апараты парушылі паветраную прастору Грузіі два дні запар — у сераду і ў чацвер.

Скрыншот з відэа rustavi2.com

Скрыншот з відэа rustavi2.com

У заяве МЗС Грузіі гаворыцца, што 9 снежня расійскі беспілотнік, «які незаконна базуецца ў акупаваным раёне Цхінвалі», парушыў грузінскую паветраную прастору і праляцеў над пастамі МУС Грузіі ў ваколіцах горада Горы, у вёсках Кошка і Гугуціянткары.

У чацвер 10 снежня паветраную прастору Грузіі парушыў расійскі ваенны верталёт МІ-8, які, як сказана ў той жа заяве грузінскага МЗС, таксама «незаконна базуецца ў рэгіёне Цхінвалі».

Верталёт праляцеў над будынкам, які належыць грузінскай паліцыі, у вёсцы Мерэці ў ваколіцах Горы.

Інфармацыю аб меркаваных парушэннях грузінскай паветранай прасторы расійскімі лятальнымі апаратамі, якія базуюцца на тэрыторыі акупаванай Расіяй Паўднёвай Асеціі, распаўсюдзіла таксама міністэрства абароны Грузіі.

МЗС Грузіі называе дзеянні расійскага боку правакацыйнымі і парушаючымі асноватворныя нормы і прынцыпы міжнароднага права.

У заяве ўтрымліваецца заклік да Расіі выконваць узятыя ёю на сябе абавязацельствы, у тым ліку тыя, якія зафіксаваныя ў пагадненні аб спыненні агню ад 12 жніўня 2008 года.

Тэлеканал «Руставі-2» размясціў на сваім сайце відэаролік, на якім, як сцвярджаецца, заснятае адно з парушэнняў паветранай прастору Грузіі расейскім бокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?