12 снежня ў Антверпене адбудзецца сустрэча байцоў Тактычнай групы «Беларусь» з суайчыннікамі ў Бельгіі, гаворыцца ў паведамленні ў суполцы ў Facebook.

Добраахвотнікі, якія прайшлі Майдан і баявыя дзеянні на Данбасе, бачылі перамогі і паразы, распавядуць пра сітуацыю ў Украіне і на фронце, пра супольнае беларуска-украінскае змаганне за незалежнасць.

Сустрэча адбудзецца 12-га снежня а 18 гадзіне (Jeugdcentrum Kavka, Oudaan 14)ю

Арганізатары просяць ахвотных трапіць на сустрэчу тэлефанаваць на нумары +32485326170 ці +32492175107, каб зрабіць рэзервацыю месца.

Тэлефоны і пошта для кантактаў пазначаныя ў суполцы «Згуртаванне Патрыётаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?