На ўрачыстым банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы Сьвятлана Алексіевіч, як і іншыя Нобэлеўскія ляўрэаты, сядзіць разам з членамі каралеўскай сям’і і ўплывовымі палітыкамі.

Зьлева ад Алексіевіч — Свантэ Лінквіст, рыксмаршал (кіраўнік прыдворнага ведамства) Швэцыі, а па правую руку ад пісьменьніцы — Міхаэль Сольман, былы выканаўчы дырэктар Нобэлеўскага фонду.

Месца першага беларускага нобэлеўскага ляўрэата — за чатыры крэслы ад прынцэсы Сафіі і за сем крэслаў ад караля Швэцыі Карла XVI Густава (ён сядзіць па іншы бок стала). А насупраць Сьвятланы Алексіевіч — міністар ў справах навукі Канады Крысьцін Дункан, прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн і сьпікер швэдскага парлямэнту Урбан Алін.

Кароль Швэцыі Карл XVI Густаў

Кароль Швэцыі Карл XVI Густаў

Трансляцыю банкету можна паглядзець на шведскім канале SVT. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?