Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе справу паводле ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае паўторна, у асабліва буйным памеры) у дачыненні да 29-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, мужчына з красавіка 2013 года па кастрычнік 2015 года браў у Баранавічах у грамадзян аўтамабілі ў рамонт і прадаваў па заніжанай цане. Устаноўлена восем эпізодаў махлярства. Акрамя таго, мужчына пад рознымі падставамі браў у людзей у доўг грошы, не збіраючыся вяртаць.
Агульная сума ўрону, нанесенага пацярпелым, склала каля 800 млн рублёў.
Да мужчыны ўжыта мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту, яму выстаўленае абвінавачанне.
Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства.