13 снежня адкрываецца штодзённы бесперасадачны рух Мінск — Варшава, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Паводле інфармацыі БЧ, «з мэтай забеспячэння рэгулярных транспартных зносін з краінамі ЕС і з уводам новага графіка руху цягнікоў на 2015-2016 гады Беларуская чыгунка з 13 снежня прызначыла у штодзённы зварот два бесперасадачныя вагоны Мінск — Варшава». Гэтыя вагоны будуць курсаваць у складзе цягніка № 9/10 Масква — Варшава.

З Мінска цягнік згодна з новым графікам адпраўляецца ў 1.16 і прыбывае на станцыю Варшава-Цэнтральная ў 8.55. Час адпраўлення зваротнага складу са станцыі Варшава-Цэнтральная — 18.53, прыбыццё ў Мінск — раніцай наступнага дня ў 7.24.

У сваю чаргу цягнік № 115/116 Мінск — Варшава, які сёлета курсаваў двойчы на тыдзень і адпраўляўся з Мінска па панядзелках і чацвяргах, з уводам новага графіка будзе прызначацца «па ўказанні».

Беларуская чыгунка нагадала, што графік руху цягнікоў на 2015-2016 гады ўводзіцца на дарогах краін СНД з 0.00 13 снежня. У міжнародным руху новы графік прадугледжвае пастаяннае курсаванне 30 пар пасажырскіх цягнікоў фарміравання БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?