Мінскім гарадскім судом 10 снежня вынесены прысуд 52-гадоваму Аляксандру Яціновічу, які, як вынікае з абвінавачвання, у 1997 годзе здзейсніў забойства з мэтай схаваць іншае злачынства — разбой.

Пра асобу абвінавачанага вядома, што ён зарэгістраваны ў Маладзечне, але апошнія гады там не пражываў. Раней судзімы не быў. У лютым 2015 года экстрадаваны з Пскова, паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Яціновіча да пазбаўлення волі на 11 гадоў (пункт «ж» артыкула 100 КК 1960 года) з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд пакуль можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?