Ахова ледзь давала рады людской плыні, распавядаюць відавочцы.

Тысячы мінчукоў прыйшлі 11 снежня на адкрыццё новага гандлёвага цэнтра «Мома» на Партызанскім праспекце недалёка ад станцыі метро «Магілёўская», паведамляе БелаПАН.

Самыя вялікія натоўпы сабраў гіпермаркет «Гіпа» — у гандлёвую залу служба аховы прапускала невялікімі групамі раз на пяць хвілін, але людзі, якія прыйшлі ў «Мома», некалькі разоў прарывалі жывы ланцуг. Не меншая колькасць купцоў сабралася на рэцэпцыі, дзе афармляліся зніжкавыя карты.

Сёння адкрылася першая чарга гандлёвага цэнтра. Плошчы пакуль запоўненыя толькі на 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?