У Саудаўскай Аравіі ў суботу адбываюцца муніцыпальныя выбары, у якіх упершыню ў гісторыі краіны могуць удзельнічаць жанчыны.

Жанчынам дазволілі таксама вылучацца ў якасці кандыдатаў, хоць знакамітае сваім кансерватызмам каралеўства застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам нельга вадзіць машыну.

Саудаўская жанчына галасуе на выбарчым участку ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Фота AFP

Саудаўская жанчына галасуе на выбарчым участку ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Фота AFP

Усяго 978 жанчын зарэгістраваліся ў якасці кандыдатаў разам з 5938 мужчынамі.

Праз строгія правілы, якія існуюць у Саудаўскай Аравіі, жанчыны-кандыдаты на выбарах маглі альбо выступаць за перагародкай падчас выбарчай кампаніі, альбо іх павінны былі прадстаўляць мужчыны.

Каля 130 тысяч жанчын збіраюцца прыйсці на выбарчыя ўчасткі, у той час як сярод мужчын для ўдзелу ў галасаванні зарэгістраваліся 1,35 млн чалавек.

Выбары самі па сабе з'яўляюцца рэдкай падзеяй у Саудаўскай Аравіі. Цяперашнія выбары — толькі трэція ў гісторыі каралеўства. 

Рашэнне дазволіць жанчынам ўдзельнічаць у выбарах прыняў, цяпер ужо нябожчык, кароль Абдала ў 2011 годзе.

На выбарах будуць вызначаны 2100 членаў муніцыпальных саветаў, яшчэ 1050 чалавек прызначаюцца з ухвалы караля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?