На трасе ў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы падарваны аўтамабіль з лідарам мясцовых казакоў Паўлам Дромавым (Павел Дрёмов, быў вядомы як «Баця), ён загінуў, паведаміў інфармагенцтвам прадстаўнік пракуратуры «ЛНР».

«Сапраўды, ёсць інфармацыя, што камандзір 6-га асобнага мотастралковага казацкага палка народнай міліцыі ЛНР Павел Дромаў загінуў, кіроўца выжыў», — сказаў суразмоўца агенцтва.

У замаху падазраюцца ўкраінскія дыверсанты, якія дзейнічаюць у раёне трасы Першамайск—Стаханаў. «Відавочна, што там працавала дыверсійная разведгрупа, вядуцца яе пошукі», — сказаў супрацоўнік пракуратуры.

Раней кіраўнік інфармацыйнага цэнтра News-front Канстанцін Кнырык паведаміў, што Павел Дромаў «ехаў на сваё вяселле».

Атаман Павел Дромаў перайшоў пад камандаванне «ЛНР» ў красавіку 2015 года.

«Так, мы цалкам сталі на забеспячэнне ЛНР… Маім хлопцам цяпер будуць плаціць заробак каля 200 даляраў», — сказаў атаман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?