Фота: Анастасія Зотава/Twitter

Фота: Анастасія Зотава/Twitter

Паліцыя затрымала на Пушкінскай плошчы ў Маскве больш за дзясятак актывістаў, якія вырашылі выйсці туды з адзінкавымі пікетамі пасля адмовы гарадскіх уладаў ўзгадніць шэсце апазіцыі з нагоды Дня Канстытуцыі Расіі.

Паводле даных інфармагенцтваў, затрымана каля 20 чалавек. У іх ліку старшыня партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін і праваабаронца Леў Панамароў. Затрыманых адвезлі ў паліцыю. Зараз на іх складаюць пратаколы аб непадпарадкаванні паліцыі.

У сваю чаргу «ОВД-Інфо» паведамляе мінімум пра 33 затрыманых.

Фота: @CleanAuthoritie

Фота: @CleanAuthoritie

Астатніх удзельнікаў адзіночных пікетаў паліцыя адціснула да метро, патлумачыўшы свае дзеянні неабходнасцю вызваліць плошчу для мантажу на ёй навагодніх упрыгожанняў.

Фота: @CleanAuthoritie

Фота: @CleanAuthoritie

Серыю адзіночных пікетаў на Пушкінскай плошчы раней анансавала партыя «Яблоко». Гэта стала адказам на адмову мэрыі ўзгадніць правядзенне 12 снежня апазіцыйнага «Маршу пераменаў» па прычыне «падрыхтоўкі горада да Новага года».

Марш планавалася прымеркаваць да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца ў Расіі 12 снежня. Да 2004 года гэты дзень быў выходным, але цяпер такім не з'яўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?