Ніводзін з беларускіх біятланістаў не набраў заліковых ачкоў у спрынтарскай гонцы на другім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя) 11 снежня.

Дзмітрый Дзюжаў заняў 47-е месца з вынікам 25 хвілін 45,6 секунды і адным штрафным кругам (0+1), Юрый Лядаў — 68-е (26.17,6; 1+1), Раман Ялётнаў — 77-е (26.35,4; 1+3), Уладзімір Чапелін — 79-е (26.42,0; 1+2) сярод 108 удзельнікаў.

У тройцы найлепшых — немец Зіман Шэмп (23.52,3; без промахаў), француз Мартэн Фуркад (+9,9; 1+0) і нарвежац Тар'ей Бё (+18,9; без промахаў).

У агульным заліку Кубка свету наперадзе Фуркад (194 ачкі), Оле-Эйнар Б'ёрндален з Нарвегіі (163) і яшчэ адзін прадстаўнік Францыі Кантэн Фіён-Мае (156). Ялётнаў на 43-м месцы (26), Чапелін — на 52-м (18), Дзюжаў — на 56-м (16).

12 снежня ў Хохфільцэне пройдуць гонкі пераследу, 13-га — эстафеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?