Паводле апошніх дадзеных, 21 чалавек загінуў у выніку пажару ў адным з карпусоў Варонежскага псіханеўралагічнага інтэрната ў вёсцы Алфераўка Новахаперскага раёна.

«У цяперашні час ужо выяўленыя 19 загінулых, уключаючы дваіх памерлых па дарозе ў бальніцу, вядуцца пошукі яшчэ двух загінулых», — паведамілі Інтэрфаксу ў цэнтральным рэгіянальным цэнтры МНС Расіі.

Усе загінулыя былі пацыентамі. У корпусе псіханеўралагічнага дыспансэра знаходзіліся 74 чалавекі, у тым ліку чатыры медыцынскія работнікі і 29 ляжачых хворых.

Моцны пажар узнік познім вечарам у суботу, 12 снежня. Пажарныя змагаліся з агнём больш за чатыры гадзіны.

Паведамляецца, што будынак плошчай 600 кв. м згарэў цалкам. У тушэнні пажару бралі ўдзел больш за 270 чалавек і 50 адзінак тэхнікі.

У якасці асноўнай прычынай пажару разглядаецца няспраўнасць у электраабсталяванні. Разглядаецца і версія аб неасцярожным абыходжанні з агнём каго-небудзь з пацыентаў або персаналу.

Пажары ў псіхбальніцах ў Расіі - з'ява нярэдкая. У верасні 2013 года ў выніку пажару ў псіхіятрычным шпіталі пад Ноўгарадам загінулі 37 чалавек, а ў красавіку таго ж года пажар у псіханеўралагічнай клініцы ў падмаскоўным Раменскім забраў жыцці 38 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?