У Берліне аб'яўлены пераможцы прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі. Найлепшай карцінай 2015 прызнана «Маладосць» рэжысёра Паола Сарэнціна. Ён таксама перамог у намінацыі «Найлепшы рэжысёр».

Прэмію за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Майкл Кейн, які сыграў у «Маладосці». Найлепшай актрысай прызнаная Шарлота Рэмплінг (фільм «45 гадоў»).

Ганаровая ўзнагарода за ўклад у развіццё сусветнага кінематографа дасталася Крыстафу Вальцу.

Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі была заснаваная ў 1988 годзе, яна задумвалася, як супрацьвага «Оскару».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?