У Сірыі забіты брыгадны генерал іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Хасейн Фадаі. Па паведамленні агенцтва FARS, военачальнік, адзін з камандзіраў брыгады «Фатаміюн», служыў у Арабскай Рэспубліцы пад псеўданімам Зальфакар.

У кастрычніку ў Сірыі загінулі мінімум трое іранскіх генералаў. За некалькі дзён да гэтага на паўночным захадзе Сірыі блізу горада Алепа быў забіты генерал Хасейн Хамедані.

Іран лічыцца адным з вядучых саюзнікаў сірыйскага прэзідэнта. У Тэгеране удзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі адмаўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0