Калі вынікі даследчыкаў Інстытута плазменнай фізікі Макса Планка атрымаецца паўтарыць, чалавецтва атрымае практычна невычэрпную крыніцу чыстай энергіі ядзернага сінтэзу.

10 снежня нямецкія навукоўцы зрабілі велізарны крок на шляху да дасягнення чыстай і практычна невычэрпнай энергіі ядзернага сінтэзу, паведамляе выданне Science Alert.

Нямецкія навукоўцы Інстытута плазменнай фізікі Макса Планка дабіліся ўстойлівай тэрмаядзернай рэакцыі з перавышэннем вылучаемай энергіі над выдаткаванай з дапамогай прылады, якая мае назву стэларатар. Навукоўцы казалі аб велізарным патэнцыяле стэларатараў на працягу дзесяцігоддзяў, але ўпершыню змаглі дамагчыся кантролю над плазмай.

Ядзерны сінтэз адбываецца пры злучэнні атамаў пры звышвысокіх тэмпературах і тоіць у сабе велізарны патэнцыял, які дазваляе вырабляць практычна неабмежаваную колькасць энергіі. Аналагічныя працэсы адбываюцца на Сонцы апошнія 4,5 млрд гадоў, забяспечваючы энергіяй у тым ліку Зямлю.

Калі нямецкія навукоўцы змогуць паўтарыць вынікі на іншых устаноўках, чалавецтва чакае энергетычная рэвалюцыя, а патрэба ў выкапанях як крыніцы энергіі (вуглі, газе, нафце і т. д.) можа цалкам адпасці. У афіцыйным Twitter інстытута навукоўцы віншуюць калегаў з дасягнутым вынікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?