Людзей на Замкавы пляц у Варшаве прыйшло даволі шмат. Выступалі польскія гурты і звыклая абойма беларускіх выканаўцаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ 48 і Памідораў.

Лявон таксама цешыў публіку, выдаючы зь сябе прыхільніка рэжыму падчас прамоў між выступамі музыкаў.

Прамаўлялі Кшыштаф Зануссі, кіраўнік гуманітарнага ліцэю спадар Колас і спадарыня Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га і 27-га сакавіка.

Песьні кожны сьпяваў свае. Беларусы — беларускія, палякі — польскія. Цікава гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі.

Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска‑беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа.

solidarni080331_3 (42K)
solidarni080331_1 (31K)
solidarni080331_9 (37K)
Кшыштаф Занусі
solidarni080331_8 (31K)
Лявон Вольскі выдаваў зь сябе прыхільніка рэжыму
solidarni080331_2 (28K)
Руся і Аляксандар Кульлінковіч
solidarni080331_6 (40K)
Гурт «IQ48»
solidarni080331_7 (62K)
Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту
solidarni080331_5 (44K)
solidarni080331_4 (60K)

Алесь Пілецкі, Варшава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0