17 снежня ў 18:00 запрашаем у Галерэю сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) дзетак і дарослых на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык.

У праграме: калядная чытанка-забаўлянка.

Кніга «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Падрабязней тут.

Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу (Швецыя) і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам. У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва «Opal» на лепшую праілюстраваную кнігу.

У кнізе «Блінны торт» чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.

Кнігі Свэна Нурдквіста будуць цікавыя дзецям і дарослым ад 3 да 99 гадоў, яны перакладзеныя больш як на 30 моваў свету.

Арганізатар — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Уваход вольны!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?