Кароткія дажджы, веснавая цеплыня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 красавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём у Гомельскай і месцамі ў Магілёўской абласцях пройдзе кароткачасовы дождж. Вецер усходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°C, днём ад плюс 6°C на паўднёвым усходзе да плюс 13°C на захадзе.

У Мінску 1 красавіка пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер усходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°C, днём плюс 9—11°C.

У наступныя двое сутак, 2 і 3 красавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. 2 красавіка ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°C, днём плюс 6—12°C. 3 красавіка месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер усходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, днём плюс 7—13°C.

У Мінску 2 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Невялікі дождж. Вецер усходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C, днём плюс 7—9°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?