Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» абвясціў аб вышуку 15-гадовай жыхаркі вёскі Лісін Барысаўскага раёна Дар'і Ганчарэвіч.
Паводле інфармацыі валанцёраў, непаўнагадовая 15 снежня каля 9.00 з'ехала ў Барысаў з вёскі Зембін Барысаўскага раёна. Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.