У сеціве з’явілася фота з выпрабаванняў нігерыйцамі беларускага процітанкавага ракетнага комплексу (ПТРК) «Шэршань-Д», які быў распрацаваны сумесна з украінскім КБ «Луч» і пачаў вырабляцца яшчэ ў 2010 годзе.

На фотаздымку відаць, што выпрабаванні праводзяцца не на тэрыторыі Нігерыі, дзе няма такіх пейзажаў. Таму можна меркаваць, што нігерыйская ваенная дэлегацыя прыбыла ў Беларусь для выпрабаванняў «Шэршня», а пасля і падпісання кантракта на пастаўку дадзенага ўзбраення ў Нігерыю. Больш ніякіх падрабязнасцей пра ход выпрабаванняў невядома.

На дадзены момант Нігерыя вядзе барацьбу супраць тэрарыстычнай групоўкі «Бока Харам», якая з’яўляецца мясцовай «філіяй» сусветна вядомай «Ісламскай дзяржавы».

«Шэршань-Д» — гэта мадыфікацыя беларускага ПТРК «Шэршань» трэцяга пакалення, які выпускаецца беларускай кампаніяй SRPC. Прызначаны для знішчэння бранятэхнікі, абароненых аб’ектаў (тыпу бункер, ДАК, ДЗАК) і нізкалятучых малахуткасных цэляў (верталётаў, БПЛА). З’яўляючыся працягам процітанкавага комплексу «Скіф», «Шэршань» пераўзыходзіць яго па шэрагу параметраў, а таксама рэалізуе інжынерныя рашэнні, унікальныя сярод канкурэнтаў. Прыняты на ўзбраенне арміі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?