Перамовы паміж Турцыяй і Ізраілем атрымалі новы імпульс на фоне імкнення Турцыі знізіць сваю залежнасць ад расійскага газу, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцу ў турэцкім урадзе.
Нармалізацыя адносін дазволіць Турцыі аднавіць імпарт газу з Ізраіля.
Па словах крыніцы, канфідэнцыйныя кантакты паміж Анкарой і Ерусалімам сталі больш інтэнсіўнымі пасля інцыдэнту з расійскім Су-24.
Акрамя таго, Турцыя вядзе перамовы з грэцкай і турэцкай супольнасцямі Кіпра па ўзнаўленні адзінай дзяржавы. «У будучыні Анкара плануе імпартаваць газ і з Кіпра, і з Ізраіля, што дазволіць Турцыі дыверсіфікаваць пастаўкі і наблізіць ператварэнне краіны ў энергетычны вузел паміж Усходам і Захадам», — гаворыцца ў паведамленні.