Вярхоўны суд Японіі пакінуў у сіле закон, згодна з якім у шлюбных пар павінна быць адно прозвішча.

Getty

Getty

Суд не ўдакладніў, хто менавіта з мужа і жонкі павінен мяняць сваё прозвішча пры заключэнні шлюбу, аднак барацьбіты за правы жанчын ужо даўно змагаюцца за скасаванне гэтага закона, бо традыцыйна прозвішча мяняюць толькі жанчыны.

Яны называюць закон дыскрымінацыйным і архаічным. У суд звярнуліся пяць жанчын, якія пратэстуюць супраць закона аб абавязковым змяненні прозвішча.

У адпаведнасці з законам, прынятым у 1896 годзе, заключэнне законнага шлюбу магчыма толькі пры ўмове, што муж і жонка прымуць адно прозвішча. Пры гэтым у 96% выпадкаў прозвішча мяняе жанчына, што лішні раз падкрэслівае дамінаванне мужчынскага полу ў японскім грамадстве.

Паводле апытання, праведзенага ліберальнай газетай Asahi Shimbun ў лістападзе, 52% рэспандэнтаў выступаюць за права выбіраць прозвішча, а 34% супраць.

Суд таксама пастанавіў, што іншы закон, які забараняў жанчыне выходзіць замуж на працягу першых шасці месяцаў пасля разводу, супярэчыць канстытуцыі. Суд, аднак, толькі скараціў гэты перыяд чакання да ста дзён. Абодва законы былі прынятыя больш за сто гадоў таму назад.

Кансерватары ў Японіі сцвярджаюць, што змены ў існуючай сістэме падарвуць стабільнасць грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0