У Казані расследуюць рэзанансную крымінальную справу, абвінавачаным па якой праходзіць 19-гадовы Ягор Сосін, сын мільярдэра Ігара Сосіна.

10 снежня каля паўночы ў адзін з паліцэйскіх участкаў Казані звярнуліся працаўнікі пяцізоркавага гасцінічнага комплексу. Супрацоўнікі гатэля скардзіліся на неадэкватныя паводзіны аднаго з сваіх пастаяльцаў.

Праваахоўнікі знайшлі ў калідоры маладога чалавека. Ён быў у відавочным алкагольным або наркатычным ап'яненні.

У нумары дэбашыра паліцэйскія знайшлі цела 44-гадовай жанчыны, яго маці. На целе загінулай — шматлікія сінякі і ранкі, смерць наступіла ў выніку задушвання. Паводле папярэдніх дадзеных, жанчыну пазбавілі жыцця провадам ад зараднай прылады.

У нумары знайшлі некалькі бутэлек з таблеткамі. Усе прэпараты адпраўленыя на экспертызу.

Анастасія Сосіна, як паведамляюць расійскія выданні, пасля разводу з мужам-алігархам захапілася эзатэрыкай і медытатыўнымі практыкамі.

У сталіцу Татарстана яна прыехала разам з сынам Ягорам на семінар «па комплексным пагружэнні на новы ўзровень успрымання рэчаіснасці». Сын сцвярджае, што ў момант забойства ён знаходзіўся пад уздзеяннем моцнадзейных прэпаратаў, якія дала яму маці.

Ягор Сосін, падазраваны: «Мама мне давала таблеткі нейкія. Далей у гатэлі пачаліся нейкія незразумелыя рэчы, галюцынацыі».

Як збіваў і душыў родную маці, Ягор не памятае.

Па запісах з камер відэаназірання выяўлена, што ў дзень забойства ў нумар, акрамя жанчыны і яе сына, ніхто не заходзіў.

У цяперашні час па факце забойства распачатая крымінальная справа.

Сябры Ягора распавядаюць, што малады чалавек цяжка перажываў развод бацькоў. Калі злаваўся, сябе не кантраляваў. Выпускнік прэстыжнай лонданскай бізнэс-школы часцяком учыняў істэрыкі і разыходзіўся ва ўсю. Маці, у надзеі наладзіць адносіны, стала шукаць адказы ў нетрадыцыйнай сямейнай псіхатэрапіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?