• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 1 з 12

На выпускным фота Сьвятлана Алексіевіч другая зьлева ў ніжнім шэрагу

17.12.2015 / 09:40

«Да яе ніяк не даходзіла, што такое «вобраз народу»: настаўнікі з малой радзімы Алексіевіч асуджаюць яе, а трактарысты — ганарацца

На выпускным фота Сьвятлана Алексіевіч другая зьлева ў ніжнім шэрагу

Нобэлеўская прэмія па літаратуры валодае магіяй чароўнай палачкі. Прычым менавіта літаратурная, а не навуковая.

Бо кнігі ляўрэата, у адрозьненьне ад навуковага адкрыцьця, можна адразу пачаць чытаць. А ў мясьціны, дзе літаратар рос і выхоўваўся, і якія паўплывалі на яго сьветапогляд, можна паехаць хоць заўтра. І тыя мясьціны, якімі б нецікавымі яны ні былі ўчора, пасьля дакрананьня чароўнай нобэлеўскай палачкі набываюць новыя рысы. Дарога сярод вымерлых палескіх вёсак становіцца іншай. Бо гэта Яе дарога. Не сумняваюся, што калі-небудзь у Капаткевічы і Івашкавічы паедуць літаратурныя турысты. Усім раю са сталіцы ехаць празь Любань і Навасёлкі. Гэта карацей і даведаесься больш. А ў Навасёлках вас чакае сапраўднае адкрыцьцё. Можа быць, найлепшы помнік партызанам у Беларусі. Прынамсі, мяне гэты помнік проста агаломшыў. Я спыніўся і стаяў каля яго чвэрць гадзіны. Манумэнт уяўляе сабой тры агромністыя чалавечыя фігуры. Кожная вышынёй з трохпавярховы дом. Бэтонныя волаты не стаяць статычна, а выяўленыя ў дынаміцы. Тры гіганты з суворымі тварамі выходзяць зь лесу на вялікую дарогу.

І звычайная школа ў Капаткевічах, якую скончыла ў 1965-м годзе Сьвятлана Алексіевіч, таксама дзякуючы чароўнаму Нобэлю, перастае быць проста звычайнай школай. Дарэчы, школа сапраўды незвычайная. Школа выпусьціла каляндарык на будучы год, прысьвечаны Нобэлеўскай ляўрэатцы. А на дошцы аб’яваў на самым бачным месцы вісіць інфармацыя пра знакамітую выпускніцу.

Гэтую працу робіць настаўніца беларускай мовы Натальля Каліцька.

— Нашы настаўнікі заўжды падтрымлівалі цікавасьць да яе асобы. Хоць па праграме яна не вывучалася асабліва. Заўсёды зьвярталі ўвагу вучняў, што ў нас была такая выпускніца. Ёсьць і стэнд, прысьвечаны ёй. Нашы дзеці яе ведаюць.

Як шмат залежыць для выхаваньня пачуцьця радзімы ад выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. Беларускую мову Сьвятлане Алексіевіч выкладала Аляксандра Антанішына.

Аляксандра Антанішына

— Матэматыку яна не любіла, беларускую мову яна не надта паважала таксама. Яна цэлую сумку, кніг дзесяць, цягала з сабой. Часам у мяне на ўроку чытала. Я чытала яе кнігі. Цяжка чытаюцца. Яна апісвала найгоршыя эпізоды. Выбірала такіх людзей, хто перажыў многа. Аб партызанах адгукалася вельмі кепска. Гэта няправільна. Партызаны таксама былі людзі харошыя. Нашы Капаткевічы ў вайну спалілі. Дык партызаны апрацоўвалі агароды. А тое, што адзежу зьдзіралі… Дык людзі ж самі не давалі. Прыйдуць немцы, дык ім з-за страху давалі ўсё. І партызану нічога не дадуць. Што ім заставалася рабіць? Трэба было рабаваць! Партызаны многа зрабілі харошага. Праўда, з-за іх людзей палілі. Але што зробіш? Гэта вайна.

Уявіце сабе ўрокі беларускай літаратуры без Караткевіча і Стральцова. Без Барадуліна і Адамчыка. Бяз Быкава і Адамовіча. Бо яны зьявяцца ў школьнай праграме пазьней. А вось што было. І што не магло не адбіцца ў памяці юнай Сьветы Алексіевіч.

— Да яе ніяк не даходзіла, што такое «вобраз народу». Вобраз асобнага героя — гэта яна разумела. А агульны вобраз не даходзіў да яе. Гэта ж адзін народ. Рускі і беларускі. Усе так лічаць. Быў адзін і застаўся адзін.

А яшчэ чароўная нобэлеўская палачка цудоўна раскрывае людзей. Паслухаем словы старой настаўніцы на адрас сваёй знакамітай вучаніцы.

— Я зьдзіўляюся, як яна атрымала Нобэлеўскую прэмію. За тое, што плявузгала на Савецкі Саюз. Выбірала найгоршае. Чаму яна харошае не выбірала? Хай бы яна і тое, і другое апісвала. Навошта самае горшае?

Алексіевічы жылі ў Івашкавічах. У школу Сьвятлана хадзіла зь сяброўкаю, Надзеяй Шут. Надзея ўсё жыцьцё прарабіла сельскай бібліятэкаркай. І ўсё жыцьцё прапагандавала творчасьць сваёй сяброўкі.

— Яна ў самадзейнасьці ўдзельнічала і песьні нават пісала. Мы сьпявалі яе песьні.

Калгасныя кіраўнікі пабудавалі ў Івашкавічах аграсядзібу. Называецца «Матчына хата». Домікі ў той сядзібе зробленыя са зрубаў хат, дзе ніхто ўжо не жыве. Але дом, дзе жыла сям’я Алексіевічаў, калгасныя ўлады разбурылі і закапалі. І яго не ўваскрэсіць ніякая чароўная палачка. Як і мазгоў калгаснаму начальству таксама не дадасьць. У мястэчку Асавец, дзе Алексіевічы жылі пасьля Івашкавічаў, таксама не засталося нічога памятнага — ні дома, ні школы, дзе пісьменьніца працавала свой першы працоўны год.

Месца, дзе была старая школа

І гэта вельмі мяне ўзрадавала. Я нават знаходжу ў гэтым таксама ўмяшаньне чароўнай сілы. Бо няма чаго тут рабіць турыстам. Ну, ня слухаць жа шчырасьці ад былых настаўнікаў Асавецкай школы. Напрыклад, вось такія. Ад былой дырэктаркі, Галіны Крысько. Таксама выкладчыцы роднай мовы.

Галіна Крысько

— Як Вы ўспрынялі навіну пра Нобэля?

— Адмоўна. Як яна з Народным фронтам зьвязалася, яна ня езьдзіць да нас. З Быкавым, я знаю, яна зьвязалася. Быкава я паважаю, як пісьменьніка. Але яго паводзіны! Адмоўныя! Як можна пайсьці пісьменьніку ў Народны фронт?! Як можна супраць народу свайго выступаць?

Вох, атрымаў бы Быкаў па «паводзінах» ад Галіны Рыгораўны двойку. Але ж былі залатыя часы ў асавецкай школе!

— Мы зрабілі першы ў раёне музэй Леніна! У нас быў зроблены шалаш. І Ленін быў зроблены. Сядзеў на пяньку і пісаў. Як у вялікім музэі. І маўзалей быў зроблены!

— А з чаго ж вы зрабілі Леніна?

— Выразалі. На пяньку сядзеў. У адзеньні. Усё, як трэба.

Шкада, што асавецкі філіял мадам Цюсо разбураны. Зрэшты, і Нобэлеўскую прэмію далі «не па адрасе». Якою б пісьменьніцай магла б быць сама Галіна Крысько! Калі б ня гэты маўзалей.

— «У вайны не жаночы твар» цяжка чытаецца. У яе няма ідэі нейкай. Праз кожныя пяць лістоў новы расказчык. Дык я таксама так пісала! Сяду, аформлю і будзе тая самая кніга!

Васіль Марціновіч, колішні настаўнік працы, той самы «тата Карла», які з палена выразаў Леніна, бачыць сакрэт Нобэлю Алексіевіч у душэўным сяброўстве Сьвятланы Аляксандраўны зь Зянонам Пазьняком.

— Няхай на здароўе атрымлівае. Яна ж працавала для гэтага. Калі б яна ня зьехала ў Францыю, то не далі б ёй. Ёсьць жа і разумнейшыя. Але так яна нас клявала, клявала. Расію і Беларусію. Яна ж з гэтым Пазьняком увесь час. Яны бэнээфаўцы. Ну во, чамусьці далі. Ну, для нас, для Беларусіі, няблага.

А жонка пана Марціновіча, Ганна, сакрэт посьпеху Алексіевіч знаходзіць не ў хаўрусе з Пазьняком, а з Лукашэнкам. Толькі ня ў кнігах пісьменьніцы.

— Яна сама вінаватая. Яна магла б яшчэ большым аўтарытэтам карыстацца. Калі б яна жыла ў Беларусіі. Пісала б аб беларусах. Яна абрала сабе такі шлях. Канечне, радасна. Што Нобэлеўскую прэмію далі ёй. Але ў яе нямнога кніг. Ёсьць пісьменьнікі, у якіх творы мацнейшыя. Нобэлеўскую прэмію яна атрымала з-за таго, што многа ў яе выказваньняў было пра Лукашэнку. Але, як бы там ні было, я задаволеная. Хай будзе ў нас, у Беларусіі, Нобэлеўская прэмія.

Блукаючы па дамах асавецкай інтэлігенцыі я ўсё больш адчуваў сябе ці то Чычыкавым, ці то добраахвотным псыхатэрапэўтам. Былая настаўніца гісторыі Галіна Кісель бачыць прычыну Нобэлю Алексіевіч у жыда-масонскай змове.

— Я з гэтай сям’ёй вельмі сябравала. Бацька вельмі харошы. Але высьветлілася аднойчы, што яны ўсё-ткі яўрэі! А я яўрэяў не ўважаю. Што яны робяць у сьвеце? Царскія ўлады не падпускалі яўрэяў блізка да Масквы і Піцеру. Вось чаму іх так многа на ускраінах. Асабліва ў Беларусіі. Чаму зараз усе расійскія алігархі яўрэі? Як і ў Штатах!

Дык як жа «адкрылася таямніца яўрэйства» Сьвятланы Алексіевіч? Аказваецца, прыехаў з Мазыра школьны інспэктар. І пачуў, як Алексіевіч старэйшая выкладала асавецкім дзеткам замест нямецкай мовы ідыш! А я ж, наіўны, думаў, што антысэміцкае трызьненьне засталося ў далёкім мінулым.

— Быў Зяленін, інспэктар. Ён сам з Навасыбірску. Ён не стрымаўся пасьля яе ўроку. Ішоў і крычаў: «Як вы сьмееце на яўрэйскай мове выкладаць!»

Алексіевіч называе героя сваёй апошняй кнігі «чырвоным чалавекам». Гэтаму асавецкаму чалавеку мне цяжка падабраць колер.

— Са Сьветай я паддружвала. У нас розьніца невялікая ва ўзросьце. Але мне асабіста яе кнігі не падабаюцца. Не маё. Ня наша! Цяпер Нобэлеўскую прэмію выдаюць Штаты. Сваім сябрам. За што Гарбачову далі? За тое, што Саюз разваліў. За што Абаму далі? За тое і Алексіевіч далі. Каб брахала на нас. Як можна не любіць Радзіму? Яна ганьбіць нас сваёй прэміяй.

Таемная яўрэйка, якая, пасябраваўшы зь Зянонам Пазьняком, зьвязалася з Васілём Быкавым, каб уступіць у Народны Фронт, каб пасьля атрымаць Нобэлеўскую прэмію ад Барака Абамы за тое, што «плявузгае» на Лукашэнку. Пасьля ўсяго пачутага на радзіме гераіні, мне вельмі хацелася адсюль як мага хутчэй зьбегчы. Бо сам ужо стаў непакоіцца за сваё псыхічнае здароўе. Каб спытацца карацейшага шляху я зайшоў у машынна-трактарны парк мясцовага СВК. Дзе курылі трактарысты і мэханікі. Неінтэлігентныя, грубыя мужыкі з мазолістымі мазутнымі рукамі. Тут і адбыўся дыялёг, які лягчэй уявіць на менскай кухні.

— Вы ня ведаеце Сьвятлану Алексіевіч?

— Вядома, ведаем.

— У мяне нават дзьве кнігі яе ёсьць. «Цынкавыя хлопчыкі», «У вайны не жаночае аблічча».

— Зараз беларусы практычна нічога не паказваюць пра яе. А па спадарожніку, па канале «Белсат» я глядзеў, як яе ўзнагароджвалі. Нобэлеўская прэмія! Гэта ж першы раз такое ў Беларусі!

— Маці нямецкую мову выкладала, а бацька рабіў ваенруком.

— І пра яе нічога нашы навіны не паказваюць. Нічога! А на «Белсаце» будзе ўсё.

— Вы радыя?

— Радыя, вядома. Зямлячка.

Звычайныя трактарысты і мэханізатары выявіліся ня проста разумнейшымі за сваіх настаўнікаў. Яны проста здаровыя людзі, якія выратавалі ў маіх вачах гонар Асаўца. Няўжо ўся справа ў «Белсаце»?

— Хай бы ў родны калгас з таго мільёну купіла трактар. А мы б напісалі «Сьвятлана Алексіевіч».

— Гэта як раней на танках пісалі?

— Так, на трактары б напісалі.

Сапраўды, калі на фронце былі танкі «ад Любові Арловай», чаму б ня быць трактару «ад Сьвятланы Алексіевіч»? Ёсьць людзі, якія гэта заслугоўваюць.

Зміцер Бартосік, радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Палітыка і грамадства
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Дзяўчыну, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар, не выпусцілі пасля 15-сутачнага арышту і зноў затрымалі

У Чэхіі затрымалі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Што вядома на дадзены момант?
дапоўнена
Польшча не выдасць уладам Беларусі Макарыя Малахоўскага
Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстамі «Кіберпартызан» і яшчэ некалькі ініцыятываў
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Праваабаронцы: нягледзячы на аб’яўленую амністыю, талібы распраўляюцца з былымі сілавікамі
Хворую на рак жанчыну ўжо двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Усяго патроху
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Спорт
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам
Галоўнае
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію
Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
Усяго патроху
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх