Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў мяркуе, што расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) дзейнасці членаў сям'і генпракурора Расіі Юрыя Чайкі носіць заказны характар. Пра гэта прадстаўнік Крамля заявіў у чацвер, 17 снежня, у эфіры тэлеканала «Расія-24».
«Я пагаджуся з тым, што гэта, хутчэй за ўсё, заказ», — сказаў Пяскоў. Ён дадаў, што інфармацыя Крамлю не цікавая і не актуальная. «Калі гэта яго паўналетнія дзеці, а гэта паўналетнія дзеці, і яны не ўяўляюць для нас ніякай цікавасці», — падкрэсліў прэс-сакратар Пуціна.
1 снежня Аляксей Навальны апублікаваў вынікі расследавання, якія тычацца незаконнага, на думку аўтараў, бізнэсу членаў сям'і генеральнага пракурора. Акрамя таго, у расследаванні паказаныя іх сувязі з бандамі забойцаў. Галоўнымі персанажамі расследавання сталі сыны Чайкі — Арцём і Ігар. Дарэчы, яны прыязджалі ў Беларусь у якасці байкераў, іх сустракаў Віктар Лукашэнка.
Публікацыя ФБК выклікала шырокі рэзананс, у тым ліку ў падкантрольных пуцінцам колах. Гэтак, Генадзь Зюганаў угледзеў у публікацыі «след ЦРУ ЗША».
Варта адзначыць, што самога прэс-сакратара прэзідэнта Расіі абвінавачвалі ў несувымерных з ягонымі заробкамі тратах, у прыватнасці, вытраце соцень тысяч даляраў на вяселле і атрыбуты.
Прызначаў генпракурора Чайку Уладзімір Пуцін і толькі ён можа яго адправіць у адстаўку.
