Як паведамляецца ў апошнім штогодніку Ватыкану, мусульмане складаюць цяпер больш за 19% насельніцтва Зямлі, у той час, як людзі, што лічаць сябе каталікамі, -- менш, чым 17,5%.
"Упершыню ў гісторыі мы больш ня першыя: мусульмане нас абагналі", - сказаў у інтэрвію ватыканскай газэце L'Osservatore Romano кардынал Віторыё Фармэнці.
У справаздачы гаворыцца, што колькасьць каталікоў застаецца прыкладна на адным ўзроўні, тады як адсотак мусульманаў расьце праз вялікі ўзровень нараджальнасьці.
Аднак, зазначаюць у Ватыкане, хрысьціян у сьвеце па-ранейшаму больш, чым мусульман, калі ўлічваць праваслаўных, пратэстантаў і англіканскую царкву.