Пабачыў на старых вулках старога места групу расейскіх кінэматаграфістаў на чале зь Дзьмітрыем Астраханам, які, дарэчы, нарадзіўся на Крупшчыне і неаднаразова гаварыў аб невытлумачальнай творчай аўры, якая існуе ў Барысаве. Тады падумалася: нарэшце наш горад адлюструюць у кіно. Аднак надзеі ня спраўдзіліся. Аказалася, што кіно здымаецца пра расейскі правінцыйны горад, а Барысаў быў выбраны месцам для здымак, бо фільмаваць у Беларусі таньней, чым у Цьвяры ці Смаленску. Шырокая Расея, а адступаць няма куды. Адзіную беларускамоўную шыльду на тры вуліцы, дзе вяліся здымкі, «Аддзяленьне сувязі», расейцы прадбачліва заклеілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?