Журналістаў недзяржаўных медыяў і фрылансераў да будынка абласной управы КДБ дапусцілі толькі пасля сканчэння афіцыйнай часткі ўрачыстасці. Фота- і відэаздымкі ім настойліва раілі не рабіць людзі ў цывільным, каб не было непаразуменняў.

БелаПАН

БелаПАН

Фатаграфаваць і рабіць відэаздымкі супрацоўнікі ў цывільным журналістам забаранілі на той падставе, што ў іх не было дакумента з адпаведным рэдакцыйным заданнем. Пакуль доўжылася імпрэза, гэтыя супрацоўнікі не адыходзілі ад журналістаў. Тым часам тыя, хто проста прыйшоў пабачыць адкрыццё памятнага знаку, фатаграфавалі ўрачыстасць без абмежаванняў. На пляцоўку перад памятным знакам дапусцілі толькі журналістаў афіцыйных СМІ.

Урачыстасць адкрыцця памятнага знаку праходзіла пры узмоцненых захадах бяспекі. Адну з цэнтральных вуліц горада, Піянерскую, на дзве гадзіны перакрылі. За гэты час на бліжэйшых перакрыжаваннях утварыліся заторы. Да будынка абласной управы КДБ прапускалі толькі, як вынікала з тлумачэнняў супрацоўнікаў у цывільным, запрошаных асобаў. А незапрошаным прапаноўвалася паназіраць за адкрыццём памятнага знаку праз праезную частку — з адлегласці ў пяцьдзясят метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?