Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі сабраў інфармацыю аб 58 грамадзянах Беларусі, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны з абодвух бакоў.

Як паведаміў 18 снежня журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык, усе гэтыя людзі цяпер, паводле дадзеных праваахоўнікаў, знаходзяцца ва Украіне.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці будуць усе яны затрыманыя, калі прыедуць у Беларусь, кіраўнік сілавога ведамства сказаў, што гэта будзе вырашацца ў кожным канкрэтным выпадку, паведамляе БЕЛТА.

Раней міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведамляў, што, паводле дадзеных яго ведамства, на Данбасе ваююць больш за сто грамадзян Беларусі. Сабраныя і перададзеныя ў Следчы камітэт матэрыялы на 12 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0