Аляксандр Лукашэнка 21 снежня ажыццявіць рабочы візіт у Маскву (Расійская Федэрацыя), паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі. 

Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 

У цэнтры ўвагі саміту АДКБ будуць знаходзіцца актуальныя праблемы міжнароднай бяспекі і магчымыя крокі арганізацыі па іх вырашэнні.

Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС будуць разглядацца пытанні функцыянавання Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў сферы лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб'яднаннямі.

Раней прэс-служба Крамля паведамляла, што па традыцыі ў межах самітаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі.

Гэта будзе ўжо другая на працягу тыдня паездка Лукашэнкі ў Маскву — 14 і 15 снежня ён знаходзіўся ў Расіі з афіцыйным візітам па запрашэнні Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?