Герцаг і герцагіня Кембрыджскія апублікавалі новую афіцыйную фатаграфію з дзецьмі — прынцам Джорджам і прынцэсай Шарлотай, знятую ў садзе іх афіцыйнай рэзідэнцыі, Кенсінгтонскім палацы ў цэнтры Лондана.
Фота Chris Jelf via AP
Яны таксама паведамілі, што ў студзені аддадуць хлопчыка ў дзіцячы сад, арганізаваны па сістэме Мантэсоры, у Норфалку, недалёка ад іх рэзідэнцыі Анмер-Хол.
Разам з фатаграфіяй прынц Уільям, старэйшы ўнук брытанскай каралевы Лізаветы II, і яго жонка Кэтрын выпусцілі заяву, у якой выказалі падзяку за падтрымку і павагу да іх прыватнага жыцця.
Як паведамляецца, прынц Джордж з пачатку наступнага года будзе хадзіць у дзіцячы сад «Уэстэйкр», які знаходзіцца ў Норфалку, недалёка ад сямейнага дома Уільяма і Кейт.
Дзіцячы сад «Уэстэйкр», фота AFP
Прынц Джордж — першы ў гісторыі брытанскай каралеўскай сям'і, хто ў гэтак раннім узросце пойдзе ў звычайны дзіцячы садок. Яго бацькі неаднаразова казалі пра сваё жаданне забяспечыць сваім дзецям як мага больш нармальнае жыццё.
Прадстаўнік дзіцячага садка «Уэстэйкр» ужо заявіў, што там з нецярплівасцю чакаюць прынца, які будзе там знаходзіцца на агульных правах, гэтак жа, як і астатнія дзеці.
Тым не менш, з-за прынца Джорджа ў дзіцячым садку будуць непазбежна ўзмоцненыя ахова і меры бяспекі.