Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў паскардзіўся, што паўвостраў да гэтага часу не ўбачыў ніякіх грошай з мэтавай праграмы развіцця Крыма і Севастопаля да 2020 года.

Reuters

Reuters

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні круглага стала «Крым і выклікі для Расіі. Развіццё ва ўмовах санкцый» у Маскве, перадае Крымінформ.

Ён таксама адзначыў, што Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі да гэтага часу не зацвердзіла ніводзін з аб'ектаў, якія патрабуюць фінансавання.

«Паводле Федэральнай мэтавай праграмы ў 2015 годзе мы павінны асвоіць 15 млрд рублёў. Сёння ўжо снежань, на сёння яшчэ ні капейкі, пры тым, што тры разы ўзгадняліся планы, графікі, найменне мерапрыемстваў і нашымі чыноўнікамі, і ўсімі без выключэння федэральнымі, уключаючы ўзгадненне ўсіх просьбаў федэральных міністэрстваў. Да 15 чэрвеня мы графік і ўзгаднілі, і правялі пастанову ўрада па гэтым пытанні», — сказаў Аксёнаў.

На яго думку, няма сэнсу «шукаць крайніх», а варта выканаць абяцанае крымчанам.

«Людзям на самай справе ўсё роўна, людзі кажуць: вы паабяцалі пабудаваць вадавод, бальніцу — пабудуйце… У 2015 годзе — 174 аб'екты ФМП, па якой Крым накіраваў усе дакументы ў федэральныя органы ўлады, магчыма, з памылкамі, але накіраваў», — паведаміў Аксёнаў і паскардзіўся на тое, што спачатку 220 чалавек ва ўжо ліквідаваным міністэрстве Крыма, а за імі 100 чалавек у Мінэканамразвіцця так і не змаглі праверыць правільнасць пададзеных дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0